Як зарабіць зімой: пракат канькоў, продаж расейскіх футраў і курсы сноўбордзінгу


Беларускія прадпрымальнікі распавядаюць, як зладзілі бізнес на зімовых патрэбах суайчыннікаў.

Індывідуальны інструктар па катанні на сноўбордзе Ігар навучае мастацтву снаўбордзінгу дзяцей і дарослых ужо трэці сезон.

«Працаваў у Сілічах адміністратарам пракату. Там у нас хлопец працаваў інструктарам, мы з ім пасябравалі, і неяк узнікла такая ідэя», – Ігар узгадвае, як узнікла яго зацікаўленасць сноўбордамі.
Спачатку яму давялося шмат вучыцца: адразу ва ўкраінскім Букавелі, а пасля ў расейскай Нацыянальнай Лізе інструктараў. За амаль тыдзень семінараў і залікаў заплаціў амаль 430 еўраў. Затое цяпер за адзін індывідуальны занятак Ігар атрымоўвае 200 тысячаў рублёў (пачатковы курс складаецца з 10-12 заняткаў).

Сюжэт выйшаў у праграме «Асабісты капітал», якую можна глядзець у эфіры «Белсату» па панядзелках а 21:55, а таксама онлайн на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары