Як зарабіць ва ўласным гаражы: СТА, роварная майстэрня альбо кавальня


Праграма «Асабісты капітал» распавядае, як адчыніць бізнес у сваім гаражы, і як доўга будуць вяртацца ўкладзеныя ў яго грошы.

Сяргей – рамеснік у невялікім мястэчку. Ягоны гараж стаіць у прыватным сектары, побач з домам і не ўлучаны ў кааператыў. Раней майстар працаваў пад навесам на вольным паветры. А цяпер абсталяваў кавальню там, дзе стаяла машына. Тут можна працаваць круглы год, а выдаткі на арэнду памяшкання – нулявыя. Горн Сяргей канструяваў сам. Аднак усё іншае абсталяванне для паўнавартаснай кузні пацягне на 30-40 мільёнаў рублёў. У добрага майстра гэткія ўкладанні могуць акупіцца ўжо за 2 месяцы. Сяргей – адзіны каваль на некалькі навакольных раёнаў. У яго замаўляюць прадметы інтэр’еру, нажы, элементы садова-паркавага дызайну.

«Добры каваль, калі наладжаная кліенцкая база, ёсць увесь неабходны інструмент, можа зарабіць 2-4 тысячы долараў у месяц», – кажа Сяргей Блезэ.

Які яшчэ бізнес можна арганізаваць у сваім гаражы, і якія складанасці пры гэтым вас чакаюць, можаце даведацца ў апошнім выданні «Асабістага капіталу» (відэа вышэй).

Глядзі таксама
Каментары