Як з’яўляюцца на свет бусляняты. Ўэб-камера


Першы малады бусел вылупіўся 14 траўня. Цяпер у гняздзе ўжо трое буслянятаў. За вывадкам можна назіраць онлайн.

Дагэтуль з гнязда буслоў у вёсцы Люблева вылупіліся 43 птушаняты. Сёлета Любка і Войтэк дачакаліся трох буслянятаў, якіх назвалі Ноцэк, Гвяздэчка і Сьвітэк.

Гняздо ў мястэчку збудавалі ў 1993 годзе на тэлефонным слупе. Праз некалькі гадоў драўляны слуп замянілі бетонным. У 1997 годзе, птушкі, якія гняздзіліся тут рэгулярна цягам трох гадоў, не прыляцелі. Пазней высветлілася, што самка з Люблева загінула ў Афрыцы.

Мясцовыя заўсёды вельмі чуйна ставяцца да жывёлінаў, падкормліваюць іх рознымі далікатэсамі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў