Як вытрываць спёку


Рэкорд максімальнай тэмпературы за ўсю гісторыю метэаралагічных назіранняў у Менску 8-га жніўня: трыццаць пяць цэлых восем дзясятых (35,8) градуса цяпла – гэта на дзве дзясятыя вышэй за леташнія трыццаць пяць і шэсць (35,6) градуса.

Пабілі ўласныя рэкорды тэмпературы і іншыя гарады: у Вілейцы гэта 35,4, у Валожыне – 34,4, у Ашмянах было 34,2 градуса. 35,3 вытрываў Ваўкавыск, 35,3 было ў Слаўгарадзе. Агулам па краіне тэмпература перавышае норму на 5–10 градусаў.

Настроі пры гэтым у беларусаў пераважаюць станоўчыя, нават у самых складаных для спёкі месцах:

Небяспечна ў спёку і ў значна больш прывабных для летняга адпачынку месцах: толькі за выходныя патанулі 25 чалавек, з іх 10 – у Менскай вобласці. Цягам тыдня ахвярамі вады сталі 35 беларусаў, у тым ліку двое няпоўнагадовых.

Гараць усцяж тарфянікі – у Ганцавіцкім раёне, на Століншчыне і пад Пухавічамі, дзе плошча пажару складае ажно 2 гектары. Таму па ўсёй краіне ўсцяж забараняецца наведваць лясы. А ценю ж так хочацца!

Вольга Гардзейчык, «Белсат»

Стужка навінаў