Як выратаваць сябе ад спёкі?


Нацыянальная беларуская традыцыя – спачатку скардзіцца на халоднае надвор’е, а пасля на спёку.

Насамрэч сонца сапраўды небяспечнае. Вынікі працяглага знаходжання на сонцы: ад сонечнага ўдару да раку скуры. Але можна ўратавацца, калі прытрымлівацца ў спёку шэрагу правілаў.

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе не выходзіць на вуліцу падчас максімальнай сонечнай актыўнасці (а 11 да 17 гадзіны). Калі ўсё ж такі на вуліцу проста неабходна выйсці, то найлепей абіраць шлях у ценю і час ад часу заходзіць у памяшканні з кандыцыянерам. Таксама медыкі раяць уважліва ставіцца да свайго гардэробу. Лепш за ўсё ў такія дні насіць свабоднае адзенне з натуральных матэрыялаў і адкрыты абутак.

Калі вы знаходзіцеся ў памяшканні і ў вас ёсць кандыцыянер, то не трэба ставіць у ягоных наладках тэмпературу ніжэй за 18-20 градусаў – можаце захварэць. Таксама лепей не сядзець наўпрост пад кандыцыянерам. Калі кандыцыянера няма, то можна скарыстацца лайфхакам – паставіць перад вентылятарам ёмістасць з вадкасцю.

У гарачыя дні вельмі важна, каб арганізму хапала вады, таму трэба павялічыць ужыванне вадкасці да 1,5 – 3 літраў на дзень. Лепш за ўсё пасуюць мінеральная вада, вада з лімонным сокам, усялякія кампоты да морсы, таксама ад спёкі ратуе цёплая зялёная гарбата.

Не забывайцеся карыстацца адмысловымі крэмамі для скуры. Беражыце сябе.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў