Як выглядае рэстарацыя каля Курапатаў знутры?


Учора а 15:00 мелася адбыцца адкрыццё рэстарацыі «Паедзем Паядзім», якую збудавалі каля Курапатаў. Пратэстоўцы не прапускалі на тэрыторыю ўстановы машыны пастаўшчыкоў прадуктаў. Сёння актывісты працягнуць абарону, а тым часам ужо з’явіліся здымкі інтэрʼераў рэстарацыі.

Фота: relax.by
Фота: relax.by
Фота: relax.by
Фота: relax.by
Фота: relax.by

Рэстарацыя пакуль зачыненая, але ўчора туды ўжо прыязджалі людзі, якія прадстаўляліся «наведнікамі», адзін з іх казаў, што для яго там ужо «смажаць шашлыкі». Адна з абаронцаў Курапатаў Вольга Мікалайчык у сваім профілі на Facebook паведаміла, што ўчора пасля сыходу актывістаў з брамы знялі шыльду «зачынена» і на тэрыторыю рэстарацыі заехала некалькі аўтамабіляў.

У той жа час на сайце relax.by пазначана, што прынамсі да канца тыдня ў «Паедзем Паядзім» выходны.

Дакладная дата афіцыйнага адкрыцця дагэтуль невядомая.

ГА, belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары