Як выглядае прыватны палац Пятра Парашэнкі


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=sMzKeFU3wxI”][/vc_column][/vc_row]

У інтэрнэце апублікавалі відэа маёнтку ўкраінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі ў сяле Козіна пад Кіевам. Відэа выклаў у сеціва народны дэпутат Ігар Луцэнка.

Участак агароджаны высокім плотам, таму з дарогі ўбачыць маёнтак немагчыма. Як піша «Украінская праўда», Пётр Парашэнка арандаваў на 50 гадоў зямельны ўчастак 0,75 гектара на берагавой лініі вёскі Козіна дзеля «абсталявання і назірання за берагавымі ахоўнымі збудаваннямі».

Парашэнка можа распараджацца гэтым участкам да 2064 г. з правам пралангацыі арэнды, а таксама можа перадаваць яго ў субарэнду трэцім асобам без змены мэтавага прызначэння. У дамове арэнды прапісана, што прэзідэнт мусіць плаціць 5 % ад ацэначнага кошту (479 тыс. грыўняў) арэнды зямельнага ўчастку, што складае прыкладна $ 1000.

«Гэта дзесці разоў у 100 меней (рэальнага кошту), а можа і ў 200», – напісаў дэпутат пра кошт арэнды зямельнага ўчастку.

Дарэчы, украінскія журналісты дагэтуль не ведаюць, дзе жыве цяперашні ўкраінскі прэзідэнт: у сваім старым прыватным доме або ў нейкай дзяржаўнай афіцыйнай рэзідэнцыі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў