Як выглядае новы будынак ЕГУ


Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт адзначае юбілей – чвэрць стагоддзя. І як на ўсіх днях народзінах, былі падарункі.

Да святочнай даты ЕГУ атрымаў новы корпус – будынак Аўгустынскага кляштару, што ўваходзіць у спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЭСКО.

«Выдатнае памяшканне, дзе кіраўніцтва інвеставала ў рэнавацыю, рамонт, паказвае, што мы верым у будучыню гэтага ўніверсітэту. Універсітэт важны, каб беларуская моладзь атрымала еўрапейскую адукацыю, каб яны былі гатовыя дапамагчы сваёй краіне развівацца», – мяркуе экс-прэм’ер Літвы Андрус Кубілюс.

Заснаваны ў Беларусі як першая незалежная ў краіне вышэйшая навучальная ўстанова, ЕГУ быў пазбаўлены ліцэнзіі ды больш за 10 гадоў працуе ў Літве. Сёлета ўніверсітэт зазнаў скандал, звязаны з былым рэктарам. Дэйвід Полік нібыта за грошы, вылучаныя на развіццё ўніверсітэту, набыў дом у Каларада амаль за $ 2 млн.

За час існавання ЕГУ скончылі больш як 3 тыс. чалавек.

Глядзіце таксама:

Стужка навінаў