Як выглядае BMW пасля сутыкнення з нібыта прэзідэнцкім картэжам


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

5 ліпеня на трасе Ворша – Шклоў – Магілёў аўтамабіль BMW выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з мікрааўтобусам з картэжу спецмашынаў (па адной з версіяў з картэжам Аляксандра Лукашэнкі).

За стырном машыны была 23-гадовая жанчына, якая цяпер знаходзіцца ў шпіталі пад аховай, піша euroradio.fm.

Яе муж змясціў у адной з сацсетак фотаздымкі BMW пасля сутыкнення. «Усе жывыя, амаль без траўмаў», – напісаў мужчына. У легкавіку на момант аварыі знаходзілася 6 чалавек.

ЮВ, belsat.eu, паводле euroradio.fm

Стужка навінаў