Як вясковыя музыкі рабілі барабаны з пральных машынаў і цялячых скураў


Музыкі з вясковага бэнду «Розы» з вёскі каля Клецку заігралі зноўку разам пасля доўгага перапынку.

Узʼяднанні гуртоў пасля доўгай творчай паўзы здараюцца не толькі на зорным узроўні сусветнага шоу-бізнесу, але і ў беларускай глыбінцы. На Клеччыне ў вёсцы Арэшніца (раней Навозы) уз’яднаўся гурт «Розы», які пачынаў яшчэ ў часы «савецкага застою». То бок, удзельнікі бэнду – равеснікі Міка Джагера ды Леанарда Коэна.

Стваральнік гурту «Розы» – мультыінструменталіст Уладзімір Бондар (1944 года нараджэння). Да выхаду на пенсію ён працаваў электрыкам, газавіком, кіроўцам, перавозчыкам небяспечных грузаў, а дадатковы заробак меў ад музыкі. Уладзімер самастойна асвоіў, як мог, баян, бас-гітару, бубны, кларнет ды трубу. Дома на трубе граць не давалі, таму ён браў інструмент з сабой у поле, калі пасвіў кароў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”221398″ img_size=”large”][vc_column_text]На фота: Уладзімір Бондар з бас-гітараю, 1980-ыя гады[/vc_column_text][vc_column_text]«Розы» ўзрасталі з мінімальнага складу: скрыпка, гармоніка-«хромка» ды барабан. Аднак аднойчы зʼявілася патрэба, і за тыдзень Уладзімер Бондар сам сабраў цэлую ўдарную ўстаноўку. У расход пайшлі карпусы пральных машынаў «Рыга», абады з ровара ды мапеда. Замест пластыку майстар, паводле ўласнага расповеду, выкарыстаў цялячыя скуры, якія папярэдне патрымаў у гноі, каб сышла поўсць.

Паміж беларускімі гарадскімі ды вясковымі неафіцыйнымі ансамблямі 1970-ых аказалася маса паралеляў: гралі пераважна на танцах ды вяселлях; мелі цякучы склад; запазычаны рэпертуар; малавата ўласнага аўтарскага; не шмат і спеўнага беларускага; карысталіся падвышанай увагай дзяўчат.[/vc_column_text][vc_single_image image=”221402″ img_size=”large”][vc_column_text]Гурт «Розы», 2016 год. Фота Святланы Клепікавай

[/vc_column_text][vc_column_text]З пачатку 1980-ых «Розы» пачалі электрыфікавацца. У арсенале зʼявіліся электрагітары (бас-гітара дагэтуль ляжыць недзе ў пуні Уладзіміра Бондара), а таксама электраарган «Юность». Скрыпку падгучвалі, прымацоўваючы да яе мікрафончык, выняты з тэлефоннага апарата. Склад «Розаў» заўжды быў выключна мужчынскім, за выключэннем аднае кабеты, што некаторы час была за вакалістку. Яе імя сцерлася з памяці.

Імя гурту з Арэшніцы даў сам народ паводле іх галоўнага гіта. «Розы» гралі штосуботы, часам мелі па тры запрашэнні на дзень. Не браліся за інструменты толькі на Вялікі пост, калі і адпаведна вяселлі асабліва не ладзіліся. Музыкі перасоўваліся разам на матацыкле з каляскай. Прычым, выступалі ня толькі ў Арэшніцы ды наваколлі, але ў самых розных кропках Беларусі ад Высокага да Глыбокага: Берасце, Горадня, Пінск, Смілавічы, Маларыта, Столін… «Розы» забаўлялі беларусаў розных канфесіяў. На праваслаўных вяселлях спявалі «Многая лета», на каталіцкіх – «Сто лят». Нарадзіўся і ўласны імправізаваны танцавальны жанр «менскі шэйк» – гэта калі музыкі ў запале ўжо самі не разумелі, што граюць.

Адроджаныя «Розы» на фэсце ў вёсцы Боркі, 2016. Уладзімір Бондар – труба, Зянон Суднік – баян, Аляксандр Грынкевіч – барабан

Рэпертуар «Розаў» з культуралагічнага пункту гледжання ўнікальны – тут не толькі традыцыйныя вясельныя танцы, але і паўзабытыя савецкія шлягеры, што абсалютна выветрыліся з гарадскога асяроддзя, адкуль прыйшлі. Музыкі-вяскоўцы адаптавалі на свой лад усё пачутае па радыёкропцы, з кружэлак фірмы «Мелодыя», з кінафільмаў. Альбо рэтранслявалі нешта дварова-блатное, гарадскія рамансы, якія ўеліся ў памяць падчас службы ў войску недзе ў далечыні ад родных краёў.

Трансфармаваліся і мелодыі, і тэксты. Да прыкладу, спеў пра «Малінаўку» «Верасоў» меў баладны працяг, а героем расейскай народнай песні «На Мурамскай дарожцы» станавіўся «конік каленкамі назад».

Сын Уладзіміра Бондара служыў на выведкавай падлодцы на Балтыцы. Па вяртанні ён далучыўся да гурта «Розы» з гітарай, але памёр ад менінгіту ў 33 гады. Тады ж у першай палове 1990-ых і гурт паступова перастаў граць. Публічнае ўзʼяднанне адбылося сёлета падчас мясцовага фэсту традыцыйнай культуры «Свае» ў вёсцы Боркі.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjIxMDAlMjUlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjI0NTAlMjIlMjBzY3JvbGxpbmclM0QlMjJubyUyMiUyMGZyYW1lYm9yZGVyJTNEJTIybm8lMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRncuc291bmRjbG91ZC5jb20lMkZwbGF5ZXIlMkYlM0Z1cmwlM0RodHRwcyUyNTNBJTJGJTJGYXBpLnNvdW5kY2xvdWQuY29tJTJGcGxheWxpc3RzJTJGMjM3MzM1OTg4JTI2YW1wJTNCYXV0b19wbGF5JTNEZmFsc2UlMjZhbXAlM0JoaWRlX3JlbGF0ZWQlM0RmYWxzZSUyNmFtcCUzQnNob3dfY29tbWVudHMlM0R0cnVlJTI2YW1wJTNCc2hvd191c2VyJTNEdHJ1ZSUyNmFtcCUzQnNob3dfcmVwb3N0cyUzRGZhbHNlJTI2YW1wJTNCdmlzdWFsJTNEdHJ1ZSUyMiUzRSUzQyUyRmlmcmFtZSUzRQ==[/vc_raw_html][vc_column_text]МЯ, паводле tuzin.fm

Стужка навінаў