Як варажыць на Каляды: топ-10 спосабаў прадказаць будучыню


Каляды – гэта незвычайны час, на які прынята планаваць наступны год і загадваць жаданні. На Каляды неяк асабліва хочацца, каб здарылася нешта чароўнае, адбыўся цуд. Нашыя продкі верылі, што ў гэты перыяд можна заглянуць у будучыню.

Belsat.eu заглыбіўся ў беларускую этнаграфію ды склаў свой топ народных беларускіх спосабаў каляднай варажбы.

1. Дзяўчаты ды хлопцы бралі калядны блін, піражок ці аладку ды клалі на ганак. Пасля гэтага запускалі туды сабаку. Чый пачастунак хапаў сабака ў зубы, таго ў наступным годзе мела спаткаць вялікае каханне ды, магчыма, вяселле.

2. Дзяўчаты ішлі ў хлеў ды ўпоцемках лавілі якую-небудзь жывёлу. Калі лавіўся самец, то гэта значыла, што дзяўчына на лета пойдзе замуж. Існуе сучасны варыянт гэтай варажбы: у капялюш складаюцца малюнкі розных жывёлаў, якія трэба выцягнуць. Калі выцягваецца малюнак з жывёлінай жаночага роду, да прыкладу, зебра ці антылопа, – гэта добры знак для самотных хлопцаў. Дзяўчатам жа пажадана выцягнуць малюнак з жывёлінай мужчынскага роду: кракадзіла, каня, слана і гэтак далей.[/vc_column_text][vc_single_image image=”413195″ img_size=”large”][vc_column_text]Каляды ў Беларусі. Фота Reuters[/vc_column_text][vc_column_text]3. Пасля вячэры на Куццю трэба было выйсці на вуліцу ды крыху пашпацыраваць. Калі хлопцам спатыкалася жанчына, то гэта быў знак, што яны ажэняцца. Калі ж дзяўчаты бачылі першага мужчыну, то гэта быў добры знак, што прыедуць сваты. Варта было таксама запытацца пра імя спатканай асобы. Гэтак магла называцца будучая жонка ці муж.

4. Вельмі хутка набіралі ў бярэма дровы ды неслі дадому. Там лічылі: калі колькасць паленаў цотная, то гэта абяцала, што чалавек знойдзе ў наступным годзе сабе пару.

5. Абдымалі плот. Калі колькасць штыкецінаў, што трапілі ў абдымкі, была парнай, то гэта прадказвала і каханага чалавека ў жыцці.[/vc_column_text][vc_single_image image=”413203″ img_size=”large”][vc_column_text]Каляды ў Беларусі. Фота Reuters[/vc_column_text][vc_column_text]6. З-пад святочнага абруса выцягвалі сена. У каго з сямейнікаў ці гасцей была самая доўгая саломіна, таму мусіла быць найбольшае шчасце ў наступным годзе. Можна было загадваць таксама іншыя рэчы, пра якія хацелася даведацца, напрыклад, ураджай лёну ці бульбы: чым даўжэйшая саломіна, тым большы будзе плён.

7. Раней людзі глядзелі, ці шмат зорак на небе ў Калядную ноч. Вялікая колькасць зорак сведчыла пра вялікі ўраджай і багаты прыплод жывёлы. Што рабіць цяперашнім гараджанам, якія не працуюць у полі ды не гадуюць жывёлаў? Яны могуць вызначаць па зорках велічыню сваіх прыбыткаў у наступным годзе.

8. У калядным пірагу запякалі манету або сушаную сліўку. Таму, хто атрымліваў кусок пірага з сюрпрызам, гэта прарочыла, што наступны год будзе для яго надзвычай паспяховым. Праўда, трэба было быць асцярожным, каб не зламаць аб манету ці костачку сліўкі зуб.[/vc_column_text][vc_single_image image=”413191″ img_size=”large”][vc_column_text]Каляды ў Беларусі. Фота Reuters[/vc_column_text][vc_column_text]

9. Па калядным снезе варажылі, ці на лета будзе шмат грыбоў. Чорныя сцежкі ж прадказвалі шмат ягад.

Якуб Колас гэтак пісаў у «Новай зямлі»:

Куцця. Марозна. Хмурнавата.

Сняжок падкідвае заўзята;

Снег на Куццю – грыбы на лета,

Такая матчына прымета,

А сцежкі чорны – ягад многа;

Ну, і за гэта хвала Богу.

10. Яшчэ адзін спосаб каляднай варажбы таксама падказаў Якуб Колас:

А на стале, ў драбнюткім сене

Здавён-даўна вялося й гэта –

Уважна зернетак шукалі

І па тых зернетках гадалі,

Які зародзіць хлеб налета.

Што рабіць тым, хто не плануе сеяць збожжа на лета? Можна зноў жа паваражыць пра змесціва свайго гаманца ці банкаўскага рахунку.

Нашыя продкі верылі, што толькі на Каляды жывёліны гавораць чалавечымі галасамі, а дрэвы пераходзяць з месца на месца. Калектыў Belsat.eu жадае сваім чытачам іншых, больш прыемных сюрпрызаў, а таксама шмат радасці ды выдатнага настрою цягам усяго 2017 года.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў