Як вакзал у Берасці стаў школай для малых чачэнцаў

video

На беларуска-польскай мяжы адбываецца адзін з эпізодаў міжнароднага міграцыйнага крызісу. Цягам апошніх некалькіх месяцаў беларусы маглі за ім назіраць уласнымі вачыма, а не толькі праз тэлевізар. Некалькі тысяч чачэнцаў – грамадзянаў Расеі – качуюць у Берасці. Яны хочуць выехаць у Еўразвяз праз Польшчу. Але Варшава не дае дабро. У мігрантаў канчаюцца грошы, надыходзіць зіма. У асабліва цяжкой сітуацыі апынуліся малыя. Пра дзяцей з вакзалу ў Берасці – рэпартаж нашых карэспандэнтаў.

Чаму еўрапейцы баяцца мігрантаў з Чачэніі?

Ці Расея справакавала крызіс на беларуска-польскай мяжы? Чаму Польшча, якая раней дапамагала дзясяткам тысячаў мігрантаў з Чачэніі, сёлета перастала пускаць каўказцаў да сябе? Якім чынам мігранты ў Берасці звязаныя з аблавамі супраць ісламістаў у Нямеччыне і вайной у Сірыі? Адказы на гэтыя пытанні – у інтэрвю з Кшыштафам Льедэлем, дырэктарам Цэнтру даследаванняў тэрарызму пры Калегіуме Цывітас у Варшаве. Размова была запісаная для выдання праграмы «Прасвет»:

Глядзі таксама
Каментары