Як упраўленне справамі Лукашэнкі стала найбуйнейшым вытворцам малака ў СНД


Упраўленне справамі прэзідэнта Беларусі паспяхова вядзе малочны бізнес, па аб’ёмах вытворчасці гэтага прадукту займаючы першае месца сярод прадпрыемстваў СНД.

Нядаўна кіраўнік Беларусі паспрачаўся са сваім казахстанскім калегам наконт таго, чыё малако лепшае. Для Аляксандра Лукашэнкі гэтае пытанне прынцыповае, піша выданне «Штодзённік».

Пасля таго, як Упраўленне справамі прэзідэнта (УСП) узначаліў былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Віктар Шэйман, ведамства атрымала пад свой кантроль «Агракамбінат Мачулішчы», якім да гэтага кіраваў Нацбанк.

Шэйман працягваў павялічваць магутнасці і капіталізацыю аднаго з найбуйнейшых у СНД аграхолдынгаў.

Паводле ацэнак экспертаў, пагалоўе дойнага статку прадпрыемстваў УСП складае 50 тыс. кароў, а вытворчасць малака на ўсіх фермах магла перавысіць 300 тыс. тонаў малака ў год.

Гэта самы вялікі паказчык сярод прадпрыемстваў СНД. Напрыклад, у Расеі ў 2014 годзе першае месца паводле аб’ёмаў вырабленага малака са 150 тыс. тонаў заняло прадпрыемства «Красный Восток Агро».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў