Як украінскія жаўнеры прарваліся праз акружэнне пад Ілавайскам


У сеціве з’явіўся ролік, на якім калона ўкраінскіх сілавікоў прарываецца з акружэння пад Ілавайскам.

На відэа камандзір батальёна «Днепр-1» Юрый Бераза. Падчас руху калону абстрэльваюць. «Расейцы ведаюць, што ў нас іх палонныя і параненыя і ўсё роўна страляюць», – гаворыць на відэа Бераза.

Паводле апошніх дадзеных Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны вывад украінскіх жаўнераў з акружэння працягваецца.

Раней стала вядома, што шмат байцоў трапілі ў палон.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў