Як у сябе ўдома. Расейцы пройдуць парадам... у Сірыі


Зʼявілася відэа рэпетыцыі параду ў Латакіі на авіябазе, дзе дыслакуюцца расейскія вайскоўцы.

Паводле расейскага боку, вайсковы парад мусіць засведчыць непарушныя сяброўскія стасункі паміж Расеяй і Сірыяй. У парадзе возьмуць удзел таксама вайскоўцы, лаяльныя да рэжыму Асада.

Падчас рэпетыцыі па лётным полі авіябазы пранеслі Сцяг Перамогі і сцяг Расеі, затым па ім прайшла калона ваеннай тэхнікі – бронеаўтамабілі «Тыгр», бронетранспарцёры БТР-80А і БТР-82, гаўбіцы Д-30, робататэхнічныя комплексы «Уран-9».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў