Як у Рычове на Юр’ю зямлю з нябёсамі злучалі, каб тыя добры ўраджай ды плоднасць далі


[/vc_column_text][vc_column_text]У вёсках на тэрыторыі колішняга Тураўскага княства ўсцяж водзяць «тураўскі карагод». Традыцыя з тысячагадовай гісторыяй ажывае ў Дзень святога Юр’і – адно з галоўных святаў, звязаных з плоднасцю зямлі, чалавека і жывёлы.

Персанаж Юр’я ў народнай традыцыі атаясамліваецца з больш старажытным культам пакланення Вялесу. На Тураўшчыне адным з яго татэмных увасабленняў быў бык, або тур, на якіх раней павязвалі вытканы за адну ноч напярэдадні свята ручнік-абярэг ды абворвалі вёску.

Найбольш вядомым Юр’еўскімі абрадам у сучаснай Беларусі і за яе межамі славіцца вёска Пагост з яе калектывам «Міжрэчча», які першым трапіў у спіс нематэрыяльных духоўных каштоўнасцяў у краіне, але ў суседняй вёсцы Рычоў традыцыя таксама захавалася хоць і не так выразна.

Зразумела, што моладзь цяпер успрымае свята скептычна, але кіраўніцтва мясцовай школы нават адпусціла дзяцей з заняткаў, каб яны паўдзельнічалі ў паганскім абрадзе разам з вясковымі старажыламі ды ўдзельніцамі гурта «Дубравіца».

Галоўны атрыбут юр’Еўскага абраду – каравай, які называюць «карагодам». Калі з караваем ідуць у поле, адзін з хлопцаў нясе граблі з фартушком зялёнага колеру – сімвал чысціні і нявіннасці дзяўчат, а калі вяртаюцца – з чырвоным…

Пасля вяскоўцы абыходзяць двары, дзе водзяць карагод для гаспадароў, каб у тых быў добры ўраджай ды здароўе. Гаспадары дзякуюць традыцыйнай ежай, грашыма ды гарэлкай. Удзельнікі частуюць гаспадароў асвячоным караваем, а рэшткі пакідаюць у агародзе.

На Юр’ю надвор’е бывае пераменлівае, і ўдзельніцы абраду ў Рычове трапілі пад доЖДЖ, але ніхто не спрабаваў збегчы з поля пад дах, бо лічыцца добрым для здароўя прамокнуць пад святочным дажджом.

АС, belsat.eu

Стужка навінаў