Як у Менску журналістцы каналу «Россия 24» закрылі рот


Пасля заканчэння Менскіх перамоваў журналістка расейскага афіцыйнага каналу «Россия 24» намагалася задаць пытанне прэзідэнту Украіны Пятро Парашэнку. Карэспандэнтку цікавіла, як украінскі лідар ацэньвае вынікі перамоваў. Адзін з ахоўнікаў не даў закончыць пытанне, даволі моцна прыціснуўшы галаву журналісткі да сябе, падае «17-ты канал».

Мяркуючы па ўсім, ахова проста хацела апярэдзіць верагодную правакацыю з боку расейскіх медыяў, падае inforesist.org. 11 лютага журналіст тэлеканалу «Россия» Павал Зарубін сустрэў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку каля Палаца незалежнасці выкрыкам: «Навошта вашы войскі бамбуюць мірнае насельніцтва Данбасу?». Парашэнка нічога не адказаў. Журналіста адхілілі ад асвятлення саміту і вывелі праз чорных ход. Крыху пазней прадстаўнік расейскага тэлеканалу «Лайфньюз» у літаральным сэнсе пачаў гаўкаць на журналістак з украінскага тэлебачання.

МЯ, belsat.eu, паводле «17-ты канал», inforesist.org

Стужка навінаў