Як у Менску сумяшчалі савецкія сімвалы з эротыкаю

photo

У менскім клубе «Гагарын» майстры танцаў на пілоне выступілі ў вобразах калгаснікаў, піянераў ды савецкіх спартоўцаў. Некаторыя ўмудрыліся на пілоне памахаць нагою з савецкім сцягам.

У Менску прайшоў фінал спаборніцтваў па танцах на пілоне «Pole Dance Battle 2015». Арганізатары, натхніўшыся нядаўняю гадавінаю Кастрычніцкай рэвалюцыі ды назваю клубу «Гагарын», вырашылі на некалькі гадзін «вярнуць» удзельнікаў у часы СССР і паглядзець, як можна сумясціць эпоху савецкага камунізму, дзе паняцце эротыкі афіцыйна не існавала, з лёгкім эратычным адценнем.

У выніку танцоры-аматары і прафесіяналы ператварыліся ўвечары 8 лістапада ў савецкіх спартоўцаў, працоўных, піянераў, школьнікаў, калгаснікаў і касманаўтаў, якія прадэманстравалі сваё майстэрства на пілоне.

МЯ, belsat.eu. Фота belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары