Як у Львове развіталіся з героем, што загінуў за Бацькаўшчыну (Фотарэпартаж)


У львоўскай гарнізоннай царкве развіталіся з добраахвотнікам батальёну «Дніпро-1» Тарасам Брусам, які загінуў на Данбасе.

Тараса Бруса забілі сепаратысты яшчэ 28 жніўня, але цела знайшлі толькі нядаўна. Разам з дзеячам Еўрамайдану і цяперашнім дэпутатам Вярхоўнай Рады Уладзімірам Парасюком Тарас быў у акружэнні пад Ілавайскам. Перад сваёй смерцю ён уратаваў 9 жыццяў сваіх пабрацімаў.

Тарас паходзіў з вёскі Баня ў Львоўскай вобласці. Яму было толькі 27 гадоў. Ён закончыў Львоўскую камерцыйную акадэмію, быў індывідуальным прадпрымальнікам.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў