«Як у Эстоніі»: КДК распавёў, як будуць лібералізаваць беларускія законы


У Беларусі плануюць павысіць парог для прыцягнення да крымінальнай адказнасці за нясплату падаткаў.

Пра гэта заявіў на брыфінгу намеснік старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю – дырэктар Дэпартаменту фінасавых расследаванняў Ігар Маршалаў.

У гэты момант злачынства – ўхіленне ад выплаты падаткаў, збораў на суму больш за 1 тыс. базавых велічыняў (21 тыс. рублёў з улікам дэнамінацыі або каля $ 10,5 тыс.).

Ігар Маршалаў ускладніўся сказаць, які будзе парог страты. Адпаведны праект закона цяпер распрацоўваецца, ён мае быць узгоднены з зацікаўленымі, прыняты Палатай прадстаўнікоў, адобраны Саветам Рэспублікі і падпісаны кіраўніком краіны.

Пакуль мае перавагу пункт гледжання, што мінімальны памер страты, неабходны для распачацця крымінальнай справы, трэба павысіць з 1 тыс. да 2 тыс. базавых велічыняў (каля $ 21 тыс.).

«Гаворка ідзе пра лібералізацыю заканадаўства, дэкрыміналізацыю. У прыватнасці, у Эстоніі гэты парог складае 60 тыс. еўраў», – патлумачыў Ігар Маршалаў.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў