Як у БССР адрэагавалі на тое, што літоўцы выступілі супраць савецкай улады ў 1991 годзе?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGZy0zQWhQaDhiazAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]У 1991 годзе дэпутат-ветэран Вярхоўнага Савету БССР, які быў у мінулым чальцом Кампартыі Літвы, паехаў разам з тагачасным кіраўніком Вярхоўнага Савету Станіславам Шушкевічам разбірацца ў сітуацыі.

13 студзеня Літва адзначыла Дзень абаронцаў свабоды. 25 гадоў таму падчас супраціву аднаўленню савецкай улады ў краіне загінула 14 чалавек, а сотні чалавек былі параненыя. Адмыслоўцы лічаць, што менавіта гэтую дату трэба лічыць Днём незалежнасці Літвы.

Тагачасны кіраўнік Вярхоўнага Савету БССР Станіслаў Шушкевіч узгадвае, што большасць Вярхоўнага Савету ўспрымала абарону незалежнасці ў Літве станоўча: «Ім (дэпутатам – рэд.) цяжка было ўбіць у галаву тую ардынарную камуністычную прапаганду, што гэта «інтрыгі заходніх спецслужбаў» і гэтак далей. Але быў адзін дэпутат з ветэранаў, які быў чальцом ЦК Кампартыі Літвы перад гэтым. Ён кажа: «Хачу паехаць у Літву ды паглядзець, што да чаго». І паехалі мы з ім і яшчэ гісторык Анатоль Грыцкевіч. Ведаеце, што адбылося з гэтым ветэранам-дэпутатам? Калі ён пайшоў да свайго калегі, вайскоўца ў адстаўцы, і даведаўся, што адбываецца ў Літве, на думку гэтага чалавека, ён сказаў: «Я падтрымліваю захады літоўскага народу. Яны змагаюцца за сваю свабоду і мне гэта падабаецца. Я прашу прабачэння, што я думаў інакш».

Паводле Станіслава Шушкевіча, у тыя часы ў Вярхоўным Савеце БССР ніхто не ўздымаў пытання пра распад Савецкага Саюзу. «Кожны чалавек з нармальным мысленне ведаў, што Саюз ужо не існуе. СССР быў развалены жнівеньскім путчам. Крытэр, які браўся пад увагу тымі, хто быў пры ўладзе, дэпутатамі – гэта некіруемая дзяржава. Гарбачоў адправіў грошы на Далёкі Усход, а яны не даходзяць да Прыморʼя. Дзяржава была некіруемай, гэта значыць, што яна развалілася, але канстатацыі гэтага факту яшчэ не было», – заўважыў былы кіраўнік Вярхоўнага Савету.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў