Як танкісты НАТО падхапілі беларускі спосаб камуфляжу – газетамі


Беларусы зрабілі вядомым на ўвесь свет наватарскі спосаб маскіраваць бранятэхніку ў зімовы перыяд. Цяпер з гэтага досведу скарысталіся на Захадзе.

Фота vsr.mil.by

Вайскоўцы аднаго з батальёнаў 11 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, заляпілі барты сваіх баявых машын газетамі, атрымаўшы даволі якасны зімовы камуфляж.

Цёмныя плямы фотаздымкаў на белых газетных аркушах сапраўды ўтвараюць нядрэнны камуфляжны эфект.



На мінулым тыдні зʼявіліся фота найноўшых французскіх танкаў, якія былі таксама закамуфліраваныя газетамі, заўважылі карыстальнікі аднаго вайсковага форуму.

На фоне мінулагодняй травы і бярозаў з вялікай адлегласці танкі сапраўды было б цяжка заўважыць.



Дарэчы, танкі ў французскай арміі яшчэ з часоў Першай сусветнай вайны маюць уласныя імёны – і на гэтай машыне можна бачыць надпіс SMOLENSK 1812 – у гонар узяцця Смаленску Напалеонам.



Працягваючы тэму вайсковай гісторыі варта адзначыць, што беларусы перайвынайшлі газеты як сродак камуфляжу ў сучаснасці, бо амаль 80 год таму гэтак камуфліравалі свае машыны танкісты вермахта.

Аляксандр Гелагаеў, belsat.eu

Стужка навінаў