Як суддзя выдаліў Аляксандра Лукашэнку падчас хакейнага матчу (Відэа)

ВІДЭА

Аляксандр Лукашэнка парушыў правілы падчас хакейнага матчу

Упершыню кіраўнік Беларусі апынуўся на лаўцы штрафнікоў.

Падчас укідвання шайбы Лукашэнка наваліўся на суперніка, за што і атрымаў дзве штрафныя хвіліны. Гэта адбылося ў трэцім перыядзе матчу Беларусь – Аб’яднаныя Арабскія Эміраты на XIV Калядным турніры ў Менску.

Матч скончыўся з лікам 12:7 на карысць беларускай каманды, Аляксандр Лукашэнка закінуў тры шайбы.

Калядны міжнародны турнір аматараў хакею на прыз кіраўніка Беларусі праводзіцца ў Менску з 2005 года. Дзесяціразовым пераможцам турніру з’яўляецца беларуская каманда. Тройчы лепшай камандай турніру станавілася расейская дружына (2007, 2011, 2015).

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Трыбуна»

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары