Як студэнт, які спаў падчас лекцыі, зваліўся са стала. Пацешнае відэа

video

У Вашынгтонскім універсітэце падчас лекцыі студэнт, які спаў на стале за праекцыйным экранам, зваліўся на падлогу. Пасля падзення ён не разгубіўся: падняўся і, нібыта нічога не сталася, пакінуў аўдыторыю.

Як лічаць у каментарах, студэнт зайшоў у пустую аўдыторыю перад пачаткам лекцыі, знайшоў зацішнае месца за экранам і лёг паспаць.

МЯ, паводле meduza.io

Глядзі таксама
Каментары