Як ставіцца да беларусаў, што працуюць на расейскія СМІ?


Легенда беларускага ЖЖ, літаратурны крытык і журналістка Ася Паплаўская працуе на мультымедыйны праект расейскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва. На гэты факт звярнуў увагу мэдыя менеджар беларускай службы радыё «Свабода» Францішак Вячорка ў сваім «Facebook’у».

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Ася Паплаўская апублікавала на старонцы sputnik.by рэпартаж са здымачнай пляцоўкі першага беларускага сіткому «ГараШ» з Аляксандрам Кулінковічам у галоўнай ролі.

У каментарах пад уласным пастом Францішак Вячорка прапанаваў не займацца «траўляй» і «фрэндацыдам».

«Я думаю, няварта займацца трауляй Асі і фрэндацыдам. У кожнага свая матывацыя. Нашмат важней запабегчы, каб іншыя журналісты ў пагоні за грошыкамі ці камфортнымі ўмовамі не паддаваліся на спакусы», – лічыць Вячорка.

Мультымедыйны праект «Спутник» стартаваў напрыканцы 2014 г. Праект курыруе міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Россия сегодня» і яе сумнавядомы гендырэктар Дзмітрый Кісялёў, які заваяваў любоў расейскіх тэлегледачоў дзякуючы сваім праграмам пра «бандэраўскіх фашыстаў» і «кіеўскую хунту».

Беларускія журналісты ў расейскіх СМІ

Аляксей Дазорцаў

Сярод беларускіх журналістаў, што працуюць на расейскія СМІ ёсць і былы супрацоўнік тэлеканалу «Белсат». Аляксей Дазорцаў быў вядоўцам інфармацыйнага выдання «Аб’ектыў». Цяпер працуе на расейскім тэлеканале «360». На сайте тэлеканалу Аляксея называюць «апошнім байскаўтам айчыннага ТБ» і чалавекам, які вырас «у тэлевізары».

Саша Філіпенка

Пяспяховы расейскі журналіст. Працуе на незалежным тэлеканале «Дождь». У мінулым быў адным са сцэнарыстаў папулярнай праграмы «Прожекторпэрисхилтон».

Кацярына Кібальчыч

Працуе журналісткай на расейскім тэлеканале ОРТ («Первый канал»). Заснавала бясплатныя курсы «Мова ці кава» (праект прыпыніў сваё існаванне). Аўтарка нашумелай дакументальнай стужкі «Беларуская мара».

Дзмітрый Шэпелеў

Вядоўца забаўляльнай праграмы «Большой вопрос» на тэлеканале СТС. Працаваў для АНТ, «Альфа радыё», «Unistar», украінскага музычнага тэлеканалу «М1», ОРТ.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў