Як скончыў СССР. Унікальныя фота з Віскулёў! (+ дак. фільмы)


Рэзідэнцыя ў Віскулях
Рэзідэнцыя ў Віскулях

Роўна 25 гадоў таму ў рэзідэнцыі «Віскулі» ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі, Расеі ды Украіны падпісалі пагадненне, у выніку якога спыніла існаванне вялізная імперыя – СССР, а на палітычнай арэне з’явіліся пятнаццаць самастойных дзяржаваў. У распараджэнне «Белсату» трапілі некалькі ўнікальных фотаздымкаў з тых падзеяў.

Гэтак званае Белавежскае пагадненне паклала канец 69-гадовай гісторыі Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублікаў, які яшчэ нядаўна падаваўся магутнаю і не знішчальнаю імперыяй. Прычым аб спыненні існавання СССР як субекта міжнароднага права і геапалітычнай рэальнасці абвесцілі лідары тых савецкіх рэспублік, якія ў 1922 годзе яго і заснавалі.

Падпісанне Белавежскіх пагадненняў
Падпісанне Белавежскіх пагадненняў

 

Гістарычны тэкст Белавежскага пагаднення
Гістарычны тэкст Белавежскага пагаднення

 

Кіраўнік Расеі Барыс Ельцын пад бел-чырвона-белым сцягам у 1991 годзе
Кіраўнік Расеі Барыс Ельцын пад бел-чырвона-белым сцягам у 1991 годзе

Галоўным дасягненнем пагадненняў у Белавежскай пушчы называюць тое, што СССР распаўся мірна, без крывавага перадзелу савецкай спадчыны.

У фільматэцы «Белсату» ёсць фільм Віктара Аслюка «Асколкі», які распавядае, як змяніліся людзі пасля распаду Савецкага Саюзу. Стужка даследуе, што сёння людзей аб’ядноўвае, а што іх дзеліць.

Аўтары дакументальнай стужкі «КПСС – прыгоннае права Савецкага Саюзу» на пераканаўчых фактах савецкай гісторыі паказваюць, якім чынам будавалася (а ў сённяшняй Беларусі і цяпер застаецца) моцная сістэма татальнага прыгнечання чалавечай асобы, пазбаўлення яе грамадзянскіх правоў і ўсякіх шанцаў на годнае жыццё. Ці настолькі непахісная гэтая сістэма?

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў