Як сірыйскія мігранты трапляюць у Нямеччыну


Відэакадры з вакзалу Будапешту, дзе дзясяткі мігрантаў спрабуюць сесці ў цягнік, каб дабрацца да Нямеччыны.

Раніцай на вакзалу Будапешту можна назіраць натоўпы мігрантаў, большасць з якіх складаюць сірыйцы, што ўцякаюць ад вайны. Вугоршчыну яны разглядаюць як транзітны пункт на шляху да Нямеччыны і іншых заходнееўрапейскіх краін.

У панядзелак 31 жніўня аўстрыйскія ўлады прапусцілі праз сваю тэрыторыю як мінімум чатыры цягнікі з мігрантамі з Вугоршчыны, і тым самым фактычна праігнаравалі правілы ЕЗ. Гэтыя правілы забараняюць уезд мігрантам, якія ўжо паспелі папрасіць прытулак у Вугоршчыне.

Таксама на кадрах бачна, што не ўсе сядаюць у цягнікі: тыя, у каго няма грошай на квіткі альбо неабходных дакументаў, спяць у намётах адразу каля будынку вакзалу вугорскай сталіцы.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары