Як шаруюць Кастрычніцкую плошчу. У Менску рыхтуюцца да інаўгурацыі Лукашэнкі


У беларускай сталіцы камунальнікі шчоткамі шаруюць брук перад прэзідэнцкай інаўгурацыяй Аляксандра Лукашэнкі.

Цырымонія ўступлення на пасаду пяцікротнага кіраўніка Рэспублікі Беларусь адбудзецца 6 лістапада ў зале ўрачыстых цырымоніяў у Палацы Незалежнасці. З гэтай нагоды шквал працы разгарэўся на Кастрычніцкай плошчы, куды нават прыгналі цыстэрну з вадою. Акрамя працаўнікоў камунальных службаў сёння там было багата і чыноўнікаў, якія, праўда, толькі стаялі ды размаўлялі адзін з адным, час ад часу нешта паказваючы сабе рукамі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”31838″ img_size=”large”][vc_single_image image=”31830″ img_size=”large”][vc_single_image image=”31826″ img_size=”large”][vc_single_image image=”31806″ img_size=”large”][vc_single_image image=”31818″ img_size=”large”][vc_single_image image=”31822″ img_size=”large”][vc_single_image image=”31814″ img_size=”large”][vc_single_image image=”31810″ img_size=”large”][vc_single_image image=”31802″ img_size=”large”][vc_single_image image=”31798″ img_size=”large”][vc_single_image image=”31794″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Пасведчанне прэзідэнта кіраўніку дзяржавы будзе ўручана ў прысутнасці больш за тысячу запрошаных гасцей, сярод якіх вышэйшыя службовыя асобы краіны, дэпутаты парламенту, кіраўнікі розных узроўняў ды замежныя госці.

МЯ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў