Як рыхтуюць пляцоўку ля Опернага тэатру да #100БНР. ФОТАФАКТ


У сеціве з’явіліся фотаздымкі падрыхтоўкі пляцоўкі каля Опернага тэатру да «Свята Незалежнасці» 25 сакавіка – святочнага мітынгу і канцэрта да 100-годдзя абвяшчэння БНР.

Цяпер мантуецца сцэна для выступу музыкаў і ўсіх удзельнікаў праграмы, падрыхтаваныя агароджы і біяпрыбіральні.

Падрыхтоўка пляцоўкі ідзе поўным ходам.

Opublikowany przez Юрый Губарэвіч Sobota, 24 marca 2018

А каля Опэрнага ўжо мантуецца крутая сцэна для крутых музыкаў і ўсіх удзельнікаў урачыстай праграмы, што выступяць для вас заўтра на Сьвяце Незалежнасьці. Прыходзьце! 13:00, Опэрны, #БНР100

Opublikowany przez Alakseja Janukevicha Sobota, 24 marca 2018

Назірайце за святам незалежнасці онлайн. У нядзелю, 25 сакавіка, а 12:00 «Белсат» пачне наўпроставую трансляцыю святочнага канцэрту ў Менску, акцыяў у іншых гарадах Беларусі, пакажам размовы з удзельнікамі ды гісторыкамі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў