Упершыню на фальклорны фестываль у Акцябрскі (гістарычны назоў Рудабелка) прыехала рэкордная колькасць удзельнікаў – больш як 800 асобаў з усёй Беларусі і замежжа – ад Карэліі да Сербіі.
Сёлетні Фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня-2016» сабраў калектывы з усёй Беларусі, з Польшчы, Украіны, Расеі, Чэхіі, Літвы ды Сербіі.
Наведнікаў фестывалю чакаюць чатыры насычаныя фестывальныя дні. У праграме – спаборніцтвы танцавальных параў, салістаў, турнір дзіцячых фальклорных калектываў, канцэрты этнавыканаўцаў і групаў, майстар–класы па народных спевах і танцах, свята «Рудабельскае купалле» і «Рудабельскі кірмаш».
Ларыса Кавальчук, belsat.eu