Як рэагавалі людзі, калі даведаліся пра «Оскара» для ДыКапрыё. Вясёлае відэа

video

Oscar dla DiCaprio. Zobacz, jak zareagowali fani

Też się cieszycie? 🙂

Posted by WideoNews on 29 Люты 2016

Скокі, крыкі ды цэлы шквал эмоцыяў выклікала навіна пра ўручэнне прэміі «Оскар» для амерыканскага актора Леанарда ДыКапрыё.

Ці трапіць статуэтка Амерыканскай кінаакадэміі да ДыКапрыё – гэта была, бадай, галоўная інтрыга сёлетняй цырымоніі ўручэння «Оскараў». А ў інтэрнэце разгарнулася цэлая кампанія падтрымання зоркі. Нават жыхары Сібіры заявілі, што сабралі на статуэтку для галівудскага актора паўтары кілаграмы срэбра і золата.

Для ДыКапрыё гэта была ўжо пятая намінацыя на званне найлепшага актора. У выніку актор усё ж атрымаў свой першы ў жыцці «Оскар». Шмат інтэрнаўтаў пасля цырымоніі загрузілі ў сеціве відэа, як яны адрэагавалі на гэтую навіну.

Польскі сэрвіс «WideoNews» сабраў рэакцыі гледачоў у сацыяльных сетках ды змантаваў вясёлае відэа.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары