Як Рауль Кастра не даў сябе абняць Бараку Оўбаме. Відэафакт

video

Пацешны эпізод адбыўся падчас сумеснай прэс-канферэнцыі амерыканскага прэзідэнта Барака Оўбамы і кубінскага лідара Рауля Кастра.

Оўбама стаў першым за 88 гадоў амерыканскім прэзідэнтам, які наведаў Кубу.

Па завяршэнні прэс-канферэнцыі абодва лідары паціснулі адзін аднаму рукі. Падчас поціску рукі кіраўнік Белага дому вырашыў прыабняць свайго калегу, аднак той перахапіў яго левую руку і падняў яе ўверх.

Оўбама прыбыў на Кубу 20-сакавіка, дзе быў два з паловай дні.

МЯ, паводле naviny.by

Глядзі таксама
Каментары