Як Расея рэпетуе ў Беларусі напад на Украіну?


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=cYaVP-iQ2VM”][vc_column_text]Паводле Службы бяспекі Украіны, ў Беларусі адбыліся вучэнні па адпрацоўцы нападу на нашу паўднёвую суседку. Пра гэта на брыфінгу 28 кастрычніка паведаміў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі.

Як распавядае рэдактар беларускай службы супольнасці informnapalm.org Дзяніс Івашын, Масква ўжо выкарыстоўвае ў агрэсіўных планах тэрыторыю нашай краіны. Гаворка вядзецца пра магчымыя авіяўдары ў якасці прыкрыцця сухапутных войскаў.

«Калі адбываецца поўнамаштабная вайна, авіяцыя знішчае абʼекты супрацьпаветранай абароны, прыкрывае ды забяспечвае прасоўванне сухапутных войскаў», – тлумачыць сэнс правядзення такіх вучэнняў рэдактар беларускага выдання informnapalm.org Дзяніс Івашын.

Паводле Івашына, Беларусь не ў стане адмовіцца ад абавязкаў у межах АДКБ, у выпадку расейска-украінскай вайны.

«Беларускай супрацьпаветранай абаронаю і вайскова-паветранымі сіламі кіруе Алег Двігалёў. Ён нарадзіўся у сямʼі вайскоўцаў на выспе Вітэ, дзе няма ніводнага населенага пункту. У часы СССР там дыслацыраваўся зенітна-ракетны комплекс. Ён вырас у сямʼі расейскіх вайскоўцаў. Ягоны намеснік Сяргей Трус у 2008 годзе скончыў Вайсковую акадэмію Генштабу РФ. Іншыя намеснікі таксама нарадзіліся ў Расеі і большасць з іх скончылі расейскія вайсковыя навучальныя ўстановы», – кажа госць праграмы «Размова дня» з Уладзімерам Мацкевічам.

На думку Дзяніса Івашына, палітыка яднання з Расеяй і татальнай русіфікацыі, якую праводзіць Аляксандр Лукашэнка, стварае перадумовы рэальнай небяспекі для беларускага суверэнітэту. Івашын упэўнены, што ў выпадку, калі Расея распачне адкрытыя баявыя дзеянні супраць Украіны, беларускія жаўнеры пойдуць гінуць на гэтую вайну.

Больш у відэаматэрыяле!

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў