Як Расея падштурхнула Грузію і Украіну да НАТО


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/MwaYFRVxSOw”][vc_column_text]Замест таго, каб разлучыць, Масква звяла Грузію і Украіну з вайсковым альянсам.

НАТО і Грузія

Грузія пытанне інтэграцыі з НАТО вырашыла на рэферэндуме ў студзені 2008-га. Тады, за паўгода да жнівеньскай вайны, 77 % грамадзянаў выказаліся за далучэнне да альянсу. У 2014-м Грузія дала згоду на размяшчэнне на яе тэрыторыі супольнага вучэбнага цэнтру НАТО, і з таго часу грузінскае войска – маленькая копія амерыканскага.

На гэтым тыдні дзяржсакратар Джон Керы па дарозе на варшаўскі саміт завітаў менавіта ў Грузію.

«Мы вельмі ганарымся, што дапамагаем вам вызначаць будучыню. Злучаныя Штаты прызначылі [на дапамогу вам] ужо каля $ 4,3 млрд, і мы цяжка працуем над стратэгічнаю часткаю нашага партнёрства і абароны. Я рады спыніцца тут прама напярэдадні варшаўскага саміту НАТО», – заявіў ён у Тбілісі, адкуль адразу паляцеў ува Украіну, дзе сустрэўся з Парашэнкам за некалькі гадзінаў да варшаўскага саміту.

НАТО і Украіна

Кантакты ўкраінцаў з вайсковым звязам былі не менш цёплымі, чымся ў грузінаў. У чэрвені 1999 года, падчас крызісу ў Косава, Украіна на некалькі гадзінаў нават закрыла сваю паветраную прастору для расейскіх самалётаў, што ляцелі на Балканы. Аднак, ні пра якае сяброўства мовы не было.

Раман Бяссмертны наагул лічыць, што найбольш цесную супрацу з НАТО ў 90-х дэманстравала менавіта Расея.

«Давайце абʼектыўна ацэнім: супраца НАТО з Расеяй да нядаўняе пары было нашмат больш шырэйшай і глыбокай, чымся супраца з Украінай», – кажа «Белсату» амбасадар Украіны ў Беларусі ў 2010–2011 гг.

Абсалютная большасць украінцаў традыцыйна ставілася да НАТО нашмат больш скептычна. Сітуацыя кардынальна змянілася цягам апошніх двух гадоў.

«Калі да пачатку вайны з Расеяй толькі 16 % насельніцтва Украіны падтрымлівала ўступленне краіны ў НАТО, то цяпер 52 %», – кажа Бяссмертны.

Ад удзелу ў міжнародных вучэннях Украіна пераходзіць на новы этап супрацы з альянсам, і размовы пра сяброўства ў НАТА ўжо даўно не гучаць фантастычна.

Пра тэарэтычнае ўступленне яшчэ некалькіх постсавецкіх краінаў у альянс у размове з «Белсатам» сказаў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

«Перспектыва такая рэальна ёсць. Сярод такіх краінаў я б назваў Грузію, магчыма Малдову, а таксама Украіну. Яе на гэты шлях падштурхоўвае пуцінская агрэсіўная палітыка. Прыхільнікаў НАТО – і гэта не сакрэт – ува Украіне ўсё больш і больш», – кажа Якаўлеўскі.

Пакуль будзе трываць вайна на Данбасе, пра афармленне шлюбу паміж НАТО і Украінай казаць не выпадае, але ад флірту абодва бакі паступова пераходзяць да супольнага пражывання.

НАТО ўжо займаецца падрыхтоўкай украінскага войска, а таксама пастаўляе украінцам тэхніку. Надзейныя «хамэры» пераконваюць былых кіроўцаў савецкіх «уазікаў» лепш за заявы палітыкаў.

Дзяніс Дзюба

НАТО: Новая рэальнасць. Ці пагражае альянс Беларусі?

Глядзіце поўнае выданне «ПраСвету», прысвечанае саміту НАТО ў Варшаве.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=23Pf8IodSJ0″][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў