Як Расея бамбіць Сірыю


Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі звінаваціў Маскву ў тым, што расейскія войскі «дапамагаюць мясніку аль-Асаду». Тым часам Мінабароны Расеі публікуе відэа авіяўдараў.

За апошнія 24 гадзіны расейскія самалёты здзейснілі больш за 20 баявых вылетаў над тэрыторыяй Сірыі. Міністэрства абароны апублікавала відэа з бамбаванняў тэрыторыі на поўнач ад гораду Ідліб.

«У выніку нашых удараў з паветра па аб’ектах Ісламскай дзяржавы, нам удалося нанесці шкоду сістэме камандавання баевікоў ды інфраструктуры, якую выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі тэрактаў», – гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны Расеі. Журналістам паведамілі, што расейцы, сярод іншага, разбамбілі завод, на якім рабілі «паясы шахідаў». Для ўдараў з паветра Расея выкарыстоўвае самалёты СУ-34, СУ-24М і Су-25.

У пятніцу падчас прэс-канферэнцыі ў Белым доме Барак Оўбама заявіў, што Расея не адрознівае баевікоў ІД ад сірыйскай апазіцыі і бамбардуе ўсіх, хто выступае супраць палітыкі Башара аль-Асада. У нядзелю прэм’ер Вялікай Брытаніі Дэйвід Кэмэран асудзіў умяшальніцтва Расеі. Палітык заявіў, што расейскае войска не наносіць удараў па джыхадыстах ІД, а толькі «дапамагае мясніку аль-Асаду».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў