Кухары, што пякуць удома хлеб, дызайнеры і спецыялісты па рамонце памяшканняў, швачкі, цырульнікі і іншыя майстры цяпер маюць права прадаваць свае тавары і паслугі без рэгістрацыі ІП, згодна з новым указам Аляксандра Лукашэнкі. Патрэбна будзе толькі заплаціць адзіны падатак раз на месяц. Якім чынам гэтае скарачэнне бюракратычных захадаў будзе адбывацца на справе?
Раз на месяц майстру або спецыялісту трэба будзе прыйсці ў падатковую інспекцыю па месцы жыхарства і пісаць заяву аб сваёй дзейнасці згодна з указам №337. Бухгалтэрыю весці не трэба, дакументы і справаздачы аб працоўных даходах таксама не патрабуюцца. Разам з заявай у падатковай штомесяц патрэбна будзе заплаціць суму адзінага падатку.
Адзіны падатак сплачваюць індывідуальныя прадпрымальнікі незалежна ад сумы даходаў, але ў залежнасці ад віду дзейнасці. Сума падатку вызначаецца менскім і абласнымі саветамі дэпутатаў.
Для майстроў і спецыялістаў, што зараз вызваляюцца ад неабходнасці рэгістрацыі ІП, стаўкі адзінага падатку ў бліжэйшы месяц будуць вызначаныя асобна. Аднак, указ прадугледжвае межы падаткаў для кожнага віду дзейнасці. Напрыклад, для пекараў у Менску сума адзінага падатку складзе ад 16 да 97 BYN, у рэгіёнах ад 15 да 60 BYN, для наладчыкаў музычных інструментаў – ад 20 да 86 BYN штомесяц.
Так, ніякім чынам гэта не парушае заканадаўства.
Як паведаміў belsat.eu Анатоль Шумчанка, лідар аб’яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва», пакуль невядома, ці патрэбна будзе спецыялістам, што працуюць без рэгістрацыі ІП, складаць дамовы са сваймі кліентамі. Бо згодна з законам аб ахове правоў спажыўца, дакумент аб продажы або паслугах патрэбны для ўсталявання юрыдычных зносінаў.
«У Міністэрстве гандлю пакуль не вызначыліся з гэтым пытаннем, верагодна, што зусім ніякіх дакументаў прадпрымальнікі без ІП не будуць складаць і выдаваць. Але ў Міністэрства ёсць яшчэ час да набыцця ўказам законнай сілы, яны могуць пазней даць нейкія тлумачэнні», – кажа Анатоль Шумчанка.
Аднак, дакладна вядома ўжо цяпер, што касавы апарат майстрам і спецыялістам, што працуюць без рэгістрацыі ІП, не патрэбны, і чэкі яны выдаваць не будуць.
Не. Працу без рэгістрацыі ІП юрыдычна можна выконваць толькі самастойна, без прыцягнення іншых асобаў па працоўных дамовах.
«Гэта зніжэнне колькасці адміністрацыйных выдаткаў, каб адкрыць ІП, закрыць ІП. Тым, хто трапіў у гэтыя сферы, цяпер трэба будзе менш бегаць па кабінетах, пісаць дакументы і здаваць справаздачы. Гэта сапраўды крок наперад. Але гэта вельмі маленькі крок, які зрабіла дзяржава, а мы лічым, што нам патрэбныя больш радыкальныя змены», – кажа Анатоль Шумчанка.
На якія віды дзейнасці цяпер не патрэбная рэгістрацыя ІП?
Указ набудзе сілу 19 кастрычніка 2017-га, праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Вераніка Чыгір, belsat.eu