Як прайсці ў бібліятэку ўночы?


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”93400″ img_size=”large”][vc_column_text]Калі на кнігі няма часу ўдзень, можна чытаць ноччу. Не ў ложку, а ў бібліятэцы ды ў кампаніі самых вядомых людзей. 22 студзеня ў Менску адбылася Ноч бібліятэк.

«Я спецыяльна адшукала боты на самых высокіх абцасах, каб стаць побач з гэтым чалавекам», – каардынатарка праекту «Мова TUT» Алена Андрэева прадстаўляе баскетбаліста Аляксандра Куля.[/vc_column_text][vc_single_image image=”93404″ img_size=”large”][vc_column_text]Былы цэнтравы зборнай Беларусі па баскетболе прыйшоў у Навуковую бібліятэку БНТУ не забіваць трохбальныя, але прадставіць публіцы сваю любімую кнігу. Некалькі гадоў таму ён ініцыяваў перайменаванне баскетбольнага клубу «Мінск-2006» у «Цмокі». Для Ночы бібліятэк Аляксандр выбраў літаратурны фрагмент менавіта пра гэтага персанажа беларускай міфалогіі – «Пра Чарнакніжніка і пра цмока, што вылупіўся з яйка, знесенага пеўнем» са зборніка «Шляхціц Завальня» Яна Баршчэўскага.

Юрый Зісер, заснавальнік і саўладальнік парталу tut.by, прачытаў кавалак з кнігі Святланы Алексіевіч «Час second-hand». Зісер – не проста чытач, але і сябар першай нобэлеўскай лаўрэаткі: з жонкай ён суправаджаў Алексіевіч падчас урачыстай цырымоніі ў Швецыі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”93408″ img_size=”large”][vc_column_text]Паралельна чытанні любімых кніг сталічнымі знакамітасцямі прайшлі адзін трамвайны прыпынак далей – у Пушкінскай бібліятэцы. Калі некаторыя асобы – як кінакрытык Максім Жбанкоў, актор Павал Харланчук, пісьменніца Тамара Лісіцкая, паэт Андрэй Хадановіч – частыя госці на літаратурных вечарынах, то некаторыя госці аказаліся для шырокай публікі нечаканым. Напрыклад, гендырэктар групы кампаніяў «Анега Snack» Сяргей Мета, які звярнуўся да паўзабытай школьнай праграмы – раману Івана Мележа «Людзі на балоце», з якога прачытаў уступ.

«Як прывучыць дзяцей чытаць?» – пытае вядоўца Уладзь Лянкевіч у Андрэя Хадановіча. – «У адной мамы ў садку спыталі, што яна робіць, каб дзіця любіла кнігі. Мама адказала: «Нічога. Сама шмат чытаю». – «Ой, ну прам там!».

У паэта і бацькі хутчэй адваротная праблема: як прывучыць дачку не чытаць. Алена Андрэеўна Хадановіч чытае дзіцячую літаратуру, дарослую і ўсё, што дрэнна ляжыць.

«Павінна з’явіцца нешта бліскучае!» – салістка гурта «Серебряная свадьба» Святлана Бень запаліла гірлянду агеньчыкаў, якая абкручвала шыю спявачкі. Любімая кніга Бенькі – «Авантуры жыцця майго» Саламеі Пільштыновай-Русецкай, мемуары першай у Рэчы Паспалітай жанчыны-доктаркі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”93412″ img_size=”large”][vc_column_text]«Гэту кнігу мае прычытаць кожны. У наш нестабільны час, калі курс долара скача і ўсё такое. У параўнанні хаця б з адным тыднем жыцця гэтай жанчыны, нашыя праблемы – поўная фігня», – рашуча падсумоўвае Бенька.

ХМ, belsat.eu

Стужка навінаў