У Берасці адбыўся зімовы турнір па алтімат-фрысбі. Фотарэпартаж

photo

Берасце традыцыйна прымае турнір па алтімат-фрысбі «Winter Brest 2017». Ён сабраў рэкордную колькасць камандаў.

«Спаборніцтва праводзіцца ўжо дзявяты раз і сёння гэта самы буйны турнір па алтімат-фрысбі ў Беларусі, – гаворыць арганізатар спаборніцтваў Вера Яромава. – Геаграфічная размяшчэнне Берасця зручна для каманд з краінаў Балтыі, Польшчы, Украіны і Расеі. Дзякуючы гэтаму і добрай арганізацыі мы маем вельмі сурʼёзны турнір з салідным узроўнем удзельнікаў».

У выніку ў Берасці сабраліся каманды з шасці краінаў (гэта рэкорд турніру) 21 каманды былі разбітыя на два дывізіёна – адкрыты і жаночы.

У фінале жаночага дывізіёна выйшла латвійская каманда «Валміера» і расейская «Шуба» (зборныя каманды з гульцоў найлепшых расейскіх клубаў). Перамогу з лікам 14:11 святкавала латвійская каманда.

У Літву едзе галоўны прыз у спаборніцтвах паміж мужчынамі. Зборная каманда расейскіх клубаў «Marshmallow» прайграла ў фінале – 09:10 хлопцам з літоўскага клубу «Vorai». Найлепшы паказнік у беларускіх каманд – трэцяе месца – у хлопцаў з берасцейскага клубу «Фенікс».

Заўважым, што ў нашым рэгіёне турніраў па алтімат-фрысбі нямала, у бліжэйшы месяц іх прымуць Бравары, Менск і Варшава.

Алтымат – дынамічны камандны гульнявы від спорту з лёталі дыскам фрысбі. Гульня вядзецца двума камандамі на прамавугольным поле з зонамі ў тарцах. Мэта гульні: злавіць дыск у зоне суперніка. Гулец, які валодае дыскам, перамяшчацца па полі не можа. Гульцы процілеглай каманды павінны збіць дыск у паветры, або прымусіць супернікаў зрабіць недакладны пас, каб мець магчымасць нападаць самім.

У ЗША ў фрысбі сталі гуляць у 60-я гг., сёння ідзе гаворка пра ўключэнне гэтага віду спорту ў праграму летніх алімпійскіх гульняў. У Беларусі гульня развіваецца два дзясяткі гадоў, перадусім – у Берасці і Менску.

Алесь Ляўчук, Мілана Харытонава (фота) belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары