Як працуе эмбарга: экспарт яблычнага канцэнтрату з Польшчы ў Расею за год вырас у 100 разоў


Польскі экспарт прадуктаў б’е рэкорды нават нягледзячы на эмбарга Масквы. А «забароненыя» польскія яблыкі трапляюць у Расею з дапамогай пасярэднікаў з Беларусі і Сербіі.

Праз год пасля ўвядзення Расеяй эмбарга ў стасунку да Польшчы польскі экспарт прадуктаў б’е рэкорды, піша Deutsche Welle.

Экспарт польскіх яблыкаў вырас на 47 % (не лічачы Расею). Пасля ўвядзення Масквой забароны на экспарт, значную частку польскіх яблыкаў пачала набываць Беларусь і Сербія, якія пасля гэтыя яблыкі… прадаюць у Расею.

Таксама польскія вытворцы пачалі экспартаваць у Расею больш яблычнага канцэнтрату замест саміх яблыкаў, што дазваляе абыходзіць эмбарга. У 2013 годзе палякі прадалі ў Расею 100 тон канцэнтрату, а ў 2014 – ужо больш за 10 тысяч тон. Тым не менш вытворцы нясуць страты, таму ім дапамагае ўрад Польшчы.

Што тычацца польскіх спажыўцоў, то яны сталі есці 18 кілаграмаў яблыкаў у год замест ранейшых 16. Магчыма, праз спадак цэнаў, выкліканы эмбарга, а, магчыма, пасля шырокай кампаніі, якая заклікала ратаваць айчынных садоўнікаў.

Расейскае эмбарга ў стасунку да польскіх вытворцаў яблыкаў пачало дзейнічаць 1 жніўня 2014 года, і яно працягнецца як мінімум да студзеня 2016 года.

НМ, belsat.eu, паводле Deutsche Welle

Глядзі таксама
Каментары