Як працуе «Белсат»: даведайся пра ўсё за 5 хвілінаў


Тэлеканал «Белсат» распачаў вяшчанне ў 2007 годзе. Сёння «Белсат» – гэта штодзённыя інфармацыйна-публіцыстычныя блокі ў жывым эфіры, праца дзясяткаў журналістаў і аператараў, гэта больш за 100 дакументальных фільмаў, ды штодня – найлепшыя мастацкія стужкі з беларускім дубляжам.

Мы цешымся, што вы абіраеце наш тэлеканал – ці гэта вяшчанне праз спадарожнік, ці онлайн-трансляцыя ў інтэрнэце. Мы застаемся вернымі сваёй місіі ды імкнемся даць беларусам доступ:

  • да незалежнай інфармацыі;
  • да дакладных звестак пра гісторыю іх краіны;
  • да поўнай інфармацыі пра міжнароднае атачэнне Беларусі,
  • да цікавых культурніцкіх і забаўляльных праграмаў на іх роднай мове.

Усё гэта – па беларуску і без цэнзуры.

Галоўныя факты пра «Белсат» глядзіце ў адмысловай публікацыі ў «Навінах каналу».

Belsat.eu

Стужка навінаў