Як польскі візавы цэнтр адкрываўся ў Горадні


На Горкага, 89 зараз можна будзе сфатаграфавацца, здаць адбіткі пальцаў ды запоўніць анкету.

Доўгачаканы польскі візавы цэнтр адкрыўся ў Горадні а 9-ай раніцы. Натоўпаў на ганку не было, а журналістаў ды працаўнікоў польскага кансулату на пачатку працоўнага дня аказалася нават больш за ахвотных атрымаць візу.

Глядзіце нашую фотасправаздачу з дня адкрыцця:[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Акрамя Горадні, польскія візавыя цэнтры сёння адчынілі свае дзверы ў Менску, Гомлі ды Берасці. Іх задача – аблегчыць працэс падачы дакументаў на візу ды «разгрузіць» працу польскіх кансулатаў.

У візавым цэнтры зараз можна будзе здзейсніць увесь комплекс аперацыяў для атрымання візы: здаць адбіткі пальцаў, зрабіць фота, атрымаць кансультацыі, запоўніць анкету з дапамогай супрацоўнікаў ды інш.

Ніякіх жывых чэргаў у візавы цэнтр не будзе: запіс ажыццяўляецца праз сайт цэнтру або па кантактных тэлефонах. Для запісу будуць неабходныя пашпартныя дадзеныя заяўніка ды адрас ягонай электроннай пошты.

Запаўненне візавай анкеты на месцы будзе каштаваць 80 000 рублёў, і столькі ж – фатаграфаванне. Курерская дастаўка пашпарта – 140 000 рублёў. СМС-апавяшчэнне пра тое, што віза гатовая – 40 000 рублёў. Аплата візавага і сэрвісных коштаў будзе ажыццяўляцца ў беларускіх рублях, прычым толькі наяўнымі.

Дарэчы, само памяшканне цэнтру выглядае надзвычай зручным. 19 акенцаў, мяккія крэслы, туалеты, нават для інвалідаў – усё за еўрапейскімі нормамі.

У гэтым жа будынку ўжо каля году працуе літоўскі, эстонскі і вугорскі візавыя цэнтры.

АК

Стужка навінаў