Паўночнакарэйскія знішчальнікі рэпетуюць баі супраць ЗША і Паўднёвай Карэі


Усмешка Кім Чэн Іна і знішчальнікі, якія бамбяць выспу. Дзяржаўнае тэлебачанне Паўночнай Карэі (KRT) распаўсюдзіла відэа трэніровак вайскова-паветраных сілаў краіны.

Лідар Паўночнай Карэі прыбыў у партовы горад Ўон-сан, каб паназіраць за конкурсам, у якім прымае ўдзел паўночнакарэйская баявая авіяцыя.

Дзяржаўныя медыі краіны працытавалі Кім Чэн Ына, які зазначыў, што «мэтаю падзеі сталася ўнясенне радыкальных зменаў у вучэнні, каб скончыць рыхтаванне да вайны супраць… імперыялістаў ЗША, важакоў агрэсіі ды паўднёвакарэйскай марыянетачнай групы, зацікаўленай у далейшай эскалацыі супрацьстаяння».

KRT дадае, што мерапрыемства адбылося 27 ліпеня з нагоды 62-й гадавіны Карэйскага замірэння. Фармальна Паўночная і Паўднёвая Карэі ўсцяж застаюцца ў стане вайны, бо вайна 1950–1953 гадоў скончылася замірэннем, а не мірнаю дамоваю.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў