Як палякі адчаканілі манету, каб «патроліць» шляхту ВКЛ


Кароткая гісторыя грошай на тэрыторыі Беларусі ад рымскіх дынарыяў да капеек, якія з’явяцца ў нашых гаманцах у 2016 годзе.

Рымскія, візантыйскія і арабскія манеты

Першыя манеты на тэрыторыі сучаснай Беларусі з’явіліся ў канцы І – пачатку II стст. Галоўным чынам гэта былі манеты Рымскай імперыі: срэбныя дынарыі, медныя сестэрцыі і асы.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”31943″ img_size=”large”][vc_column_text]Рымскі дынарый. На аверсе Гай Юлій Цэзар

Пасля падзення Рымскай імперыі на манетны рынак Усходняй Еўропы прыйшлі візантыйскія саліды.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”31966″ img_size=”large”][vc_column_text]Візантыйскі залаты салід

У VIII ст. Візантыю ахапілі войны ды паўстанні, што прывяло да з’яўлення на тэрыторыі Старажытнай Русі манет з арабскага Халіфату і дзяржаваў, якія паўсталі на яго тэрыторыі. Арабскія манеты выпускаліся рознымі дынастыямі. Нумізматы і гісторыкі называюць іх «куфічнымі» дырхемамі (ад назвы почырку арабскага пісьма – «куфа», створанага ў VII ст. у горадзе Куфа).[/vc_column_text][vc_single_image image=”31990″ img_size=”large”][vc_column_text]На пачатку XI ст. плынь арабскіх дырхемаў цалкам спыняецца з-за міжусобных войнаў і спусташэння срэбраных капальняў.

Заходнія грошы і першыя манеты

Напрыканцы X ст. на тэрыторыю сучаснай Беларусі трапляюць манеты з краінаў Заходняй Еўропы. Іх масавы прыток пачынаецца толькі ў 20-ыя гг. XI ст. Гэтак у Старажытнай Русі распачалася эпоха дынарыя. У сярэднія вякі дынарый быў самай распаўсюджанай манетай, якая мела розныя мясцовыя назвы: на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны – пфеніг, Францыі – дэнье, Англіі – пені.

У 2-й палове XIV ст. дынарыі чаканілі і ў Літве. Тут яны мелі назву «пенязь». Медныя дынарыі выпускаліся ў Галіцкай Русі, у Львове.

Асноўную масу заходнееўрапейскіх манет, якія прывозілі ў Старажытную Русь, складалі нямецкія пфенігі, ангельскія пені, дынарыі з Вугоршчыны і Чэхіі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”32001″ img_size=”large”][vc_column_text]Французскі дынарый

Даследчыкі лічаць, што першыя спробы адчаканіць свае ўласныя манеты выклікаў недахоп у X ст. куфічных дырхемаў і жаданне выкарыстаць грошы ў якасці механізму ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту.

Паводле адной з версіяў, першую манету ва Усходняй Еўропе выпусцілі ў часы кіравання князя Уладзіміра (980–1015 гг.). Іншыя навукоўцы мяркуюць, што чаканка манетаў на Русі пачалася пры Яраславу Мудрым, а манетную традыцыю працягнуў яго сын Ізяслаў (не блытаць з полацкім князем Ізяславам Уладзіміравічам).

Першыя манеты Кіеўскай Русі

[/vc_column_text][vc_single_image image=”32007″ img_size=”large”][vc_column_text]Златнік – залатая манета вагой каля 4,2 гр.[/vc_column_text][vc_single_image image=”32013″ img_size=”large”][vc_column_text]Срэбранік – першая сярэбраная манета, якая нярэдка выплаўлялася з срэбра арабскіх манет.

Безманетная эпоха і пераход на кіеўскія грыўны

Перыяд XII, XIII і амаль усё XIV ст. атрымаў назву безманетнага, прычынай якога стала феадальная раздробленасць, з-за якой была ліквідаваная сістэма манетнай вытворчасці. «Манетны голад» прывёў да пераходу на грашовыя разлікі ў срэбраных злітках. Ад звычайных кавалкаў срэбра яны адрозніваліся стандартызаванай формай і вагой.

З дапамогай гэтых зліткаў, званых грыўнямі, ажыццяўляліся ўсе плацежныя аперацыі. Самымі старымі на Русі прынята лічыць кіеўскія грыўны, якія з’явіліся яшчэ ў XI ст.[/vc_column_text][vc_single_image image=”32027″ img_size=”large”][vc_column_text]У безманетны перыяд з’явіўся рубель. Упершыню гэтая грашовая адзінка ўгадваецца ў наўгародскай берасцянай грамаце 1281–1299 гг. Паводле даследчыкаў, слова «рубель» утварылася ад дзеяслова «рубіць», які таксама меў значэнне «дзяліць», у тым ліку і сярэбраныя зліткі (грыўны) на рублі.

У канцы XIII ст. у Цэнтральнай Еўропе адбылася «срэбраная» рэвалюцыя – у Чэхіі адкрылі вялікае радовішча срэбра. Да сярэдзіны XIV ст. там штогод здабывалі каля 20 тонаў чыстага срэбра (траціна здабычы на ​​ўсім кантыненце). У ліпені 1300 г. чэшскі кароль Вацлаў II пачаў эмісію пражскага гроша (вельмі папулярная манета ў ВКЛ і нароўні з грыўнямі асноўная плацежная адзінка ў гандлі з Захадам).

Глядзіце таксама >>> Беларусь б’ецца за спадчыну ВКЛ

#Пагоняпобач

Першую манету ВКЛ адчаканілі ў Вільні ў канцы 1370-х гг. Пазней з’явіліся манеты Вітаўта (пенязь тыпу «Калюмна / Наканечнік стралы з крыжам») – гэтыя маленькія манеткі чаканіліся прыкладна да 1401 г. на манетных дварах у Луцку і ​​Вільні.[/vc_column_text][vc_single_image image=”32040″ img_size=”large”][vc_column_text]Пасля таго, як Вітаўт атрымаў тытул вялікага князя, з’явіліся пенязі з малюнкам «Калюмны» і дзяржаўным гербам ВКЛ – Пагоняй. Пасля смерці Вітаўта ў 1430 г. эмісія вялікалітоўскіх манет надоўга прыпынілася. ВКЛ трапіла ў вір палітычнай нестабільнасці. Пачалася грамадзянская вайна паміж Свідрыгайгам і Жыгімонтам Кейстутавічам.

Варта адзначыць, што акрамя пражскіх грошаў у ВКЛ карысталіся папулярнасцю сярэбраныя шылінгі Лівонскага ордэну, а таксама срэбраныя дырхемы Залатой Арды, вугорскія дукаты, гульдэнгрошы і ангельскія «ноблі». Амаль усе гэтыя манеты выйшлі з абарачэння ў ВКЛ у XVI ст., калі пачаўся росквіт вялікалітоўскіх манетаў.

Габрэй з Берасця стаў галоўным чаканшчыкам манетаў

У часы кіравання Аляксандра IV (1492–1506 гг.) цэнтрам чаканкі манет становіцца Віленскі манетны двор, дзе чаканіліся дынарый (пенязь), літоўскія грошы і паўгрошы з гербам ВКЛ і гербам Польскага каралеўства.

Апошнія гады кіравання Аляксандра IV былі сапраўдным выпрабаваннем для дзяржавы. Крымскія татары бесперапынна здзяйснялі набегі на паўднёвыя і паўднёва-заходнія землі, а на Усходзе вастрыў мячы маскоўскі князь Іван III. У 1506 г., знаходзячыся ў Лідзе, цяжка хворы Аляксандр IV абвясціў свайго малодшага брата Жыгімонта Казіміравіча вялікім літоўскім князем, які аднавіў працу Віленскага манетнага двара. Яго кіраўніком стаў Абрам – габрэй з Берасця. Ён працаваў разам з Ульрыхам Гёзэ з Кракава. Менавіта яны і пачалі чаканку новых літоўскіх паўгрошаў, якая без перапынку працягвалася да 1529 г.[/vc_column_text][vc_single_image image=”32052″ img_size=”large”][vc_column_text]Літоўскі паўпгрош 1528 г.

Цікавай асаблівасцю віленскай чаканкі з’яўляецца афармленне манетаў, якое даволі рэдка выкарыстоўвалася іншымі манетнымі дварамі Еўропы. На некаторых манетах пад Пагоняй выбіваліся першыя літары месяца чаканкі: S – верасень, N – лістапад, F – люты, M – сакавік і A – жнівень.

Адна манета ледзь не заблакавала падпісанне Люблінскай уніі

З 1565–1566 гг. манетны двор у Тыкоціне, што знаходзіцца пад уплывам каталіцкага касцёлу і польскай шляхты, эмітаваў літоўскі траяк, што стаў прычынай сапраўднага скандалу. На аверсе гэтай манеты была Пагоня, а рэверсе каралеўская манаграма з каронай, па баках якой дата чаканкі – 1565 і надпіс з цытатай з другога псалму Давіда: «Хто ў нябёсах пасмяецца, Гасподзь паганьбіць іх», ці іншымі словамі «Хто ідзе супраць Бога (супраць уніі і каталіцызму), будзе высмеяны і пакараны».[/vc_column_text][vc_single_image image=”31924″ img_size=”large”][vc_column_text]Манета выклікала пратэст сярод літоўскіх магнатаў, шляхты ды іх прыхільнікаў у Польшчы. Каб не абвастраць варожых настрояў напярэдадні падпісання Люблінскай уніі (у выніку падпісання якой паўстала федэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая), кароль Жыгімонт II Аўгуст спецыяльным універсалам забараніў чаканку гэтай манеты. За дваццаць восем гадоў праўлення Жыгімонта II Аўгуста манетныя двары ў Вільні і Тыкоціне выпусцілі манеты 16 наміналаў, у тым ліку дынарыі і талеры.

Пасля смерці Жыгімонта II Аўгуста ў 1572 г. прыпынілася дынастычная лінія Ягелонаў. У Рэчы Паспалітай пачаўся перыяд бескаралеўя.

Грашовая рэформа Стэфана Баторыя

Толькі ў 1576 г. на пасад Рэчы Паспалітай быў абраны ваявода Стэфан Баторый (1576–1586 гг.). Яго грашовая рэформа прадугледжвала ўніфікацыю манеты Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага.

У 1580 г. на Кракаўскім сойме была прынятая пастанова аб увядзенні адзінай для дзвюх дзяржаў манетнай сістэмы – манеты атрымлівалі аднолькавыя метрычныя паказнікі і знешняе афармленне. Гэта ўзаконіла чаканку – талераў, паўталераў, шэстакоў, траякоў, грошаў, паўгрошаў, шэлегаў ды пенязеў. Новыя літоўскія талеры па выкананні і метрычных характарыстыках адпавядалі стандартам нямецкіх талераў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”32060″ img_size=”large”][vc_column_text]Пасля смерці Стэфана Баторыя разгарнулася барацьба паміж рознымі прэтэндэнтамі на трон. Яна скончылася каранацыяй 8 Кастрычніка 1587 шведскага прынца Жыгімонта ІІІ Вазы (1587–1632 гг.), які таксама правёў сваю грашовую рэформу.

Другая частка неўзабаве з’явіцца на belsat.eu.

Юрась Высоцкі, нумізмат з 20-гадовым стажам

Стужка навінаў