Як пакутавалі дзеці. Прэм’ера фільму на «Белсаце» – «Лінія Сталіна на дзіцячай далоні»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=xDekzBko5G0&feature=youtu.be”][vc_column_text]Пра сталінскі тэрор у дачыненні да найменшых распавядае дакументальная стужка «Лінія Сталіна на дзіцячай далоні», прэм’ерны паказ якой на «Белсаце» адбудзецца 7-га лістапада а 21:55.

Сталінскія рэпрэсіі не абмінулі наймаладзейшых грамадзянаў СССР: дзяцей «ворагаў народу» змяшчалі ў інтэрнаты, ім змянялі прозвішчы. Падлеткаў, старэйшых за 12 гадоў, можна было высылаць у лагер на 3–8

гадоў паводле артыкулу «чалец сям’і ворага народу». Пра сталінскі тэрор апавядаюць сведкі, былыя дзеці-арыштанты.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/xTqEYO8ssZk”][vc_column_text]Сваёй гісторыяй падзеліцца Мая Кляшторная, бацька якой паэт Тодар Кляшторны у кастрычніку 1937 года быў расстраляны разам з групай іншых беларускіх пісьменнікаў і мастакоў. Дзвюх старэйшых дачок забралі сваякі, жонку Яніну арыштавалі з чатырохмесячнай Маяй. Яны трапілі ў «Алжыр» (Акмолинский лагерь жён изменников Родины), дзе не было ніякіх крымінальнікаў, а толькі жонкі «ворагаў народу».

У Беларусь яна ўпершыню прыехала толькі ў 1955 годзе. І засталася – у краіне, якую палюбіла толькі з-за адной назвы, пачутай калісьці ў дзяцінстве.

Глядзіце прэм’еру дакументальнай стужкі на «Белсаце» ў суботу 7-га лістапада а 21:55. Фільм можна глядзець у онлайн-трансляцыі на нашым сайце.

МЯ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў