Як пад Наваградкам адчынялі завод па сарціроўцы смецця


Еўропа ўкладае грошы ў Беларусь пад маркай развіцця канцэпцыі “Зялёнай эканомікі”.

24 чэрвеня пад Наваградкам урачыста адкрылі завод па раздзяленні смецця. Фундатарам праекта стаўся Еўразвяз. З гэтай нагоды ў горадзе спачатку правялі канферэнцыю з удзелам еўрапейскіх чыноўнікаў, а пасля ўдзельнікі наведалі новае прадпрыемства, дзе пагутарылі з журналістамі.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Наваградскія мясцовыя ўлады ўжо не першы год працуюць з ЕЗ па лініі экалагічных праектаў. Ці не самым вядомым з іх на сёння з’яўляецца серыя ветракоў: у 2011-м усё пачыналася з адной устаноўкі, цяпер іх дванаццаць. Наступнай «зоркаю» мае стаць новы завод па сарціроўцы цвёрдых побытавых адкідаў.

«Вы нават стаіце пад сцягам Еўразвязу!»

На афіцыйнай частцы старшыня Наваградскага райвыканкаму Анатоль Маркевіч згадаў пра традыцыі супрацы рэгіёна з еўрапейскімі арганізацыямі ў межах праектаў, звязаных з альтэрнатыўнымі відамі энэргіі. Напрыклад, сёлета ў раёне таксама плануецца запусціць станцыю, якая будзе працаваць на сонечнай энэргіі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”218816″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Прадстаўніца дэлегацыі ЕЗ у Беларусі Андрэа Віктарын падкрэсліла, што Наваградак – другі беларускі горад, які падпісаў Пакт мэраў, што спрашчае супрацу рэгіёна з еўрапейскімі структурамі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”218824″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]«Я шчаслівы чалавек, бо прыехала ў Беларусь, калі сітуацыя змянілася», – распавяла Віктарын. – «Калі з’явіліся перспектывы для супрацы. Прыярытэтнымі тут будуць праекты, скіраваныя на экалогію ды рэгіянальнае развіццё». Прадстаўніца ЕЗ нават пажартавала на адрас старшыні райвыканкаму: «Беларусь – частка Еўропы. Вы нават стаіце пад сцягам Еўразвязу!». Сапраўды, сцяг ЕЗ, насуперак пратаколу, быў па баку Анатоля Маркевіча, а Беларусі – бліжэй да Андрэа Віктарын.

«Прэзідэнт даў дабро»

Паводле Алега Шафранскага, кіраўніка абласнога ЖКГ, Наваградскі раён – узорны ў плане перапрацоўкі адкідаў для вобласці. Ажно 50 % адкідаў тут не давозяць да звалкі, а перапрацоўваюць. Прыярытэтнай, паводле Шафранскага, дагэтуль застаецца ідэалагічная праца з насельніцтвам: людзей трэба вучыць асобна збіраць смецце, пачынаючы са школы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”218812″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Куратар праекту па пераходу Беларусі да мадэлі «зялёнай эканомікі» Вольга Чаброўская спаслалася на прэзідэнта, які «даў дабро» на канцэпцыю паляпшэння дабрабыту людзей без шкоды для эканомікі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”218964″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Чаброўская таксама згадала некаторыя экапраекты, якія рэалізуюцца ў супрацы з ЕЗ: вытворчасць шчапы з пнёў ды шпалаў, пабудова лакальных ачыстных комплексаў, развядзенне глушцоў у Налібоцкай пушчы (кошт аднаго у Еўропе – 1700 даляраў) ды развіццё экатурызму на Свіцязі.

12 працоўных месцаў

Завод знаходзіцца ў 15 хвілінах язды ад цэнтру Наваградка. Побач з ім – стары палігон для вывазу цвёрдых побытавых адкідаў. Анатоль Маркевіч ды Андрэа Віктарын урачыста перарэзалі стужку, пасля чаго правялі першую экскурсія па прадпрыемству. Фактычна, завод – гэта вялікі ангар, дзе сартуюць смецце, а таксама некалькі другасных пабудоваў побач.

Падчас экскурсіі чыноўнікі нагадалі, што Наваградак з лютага «вольны ад смеццеправодаў у дамах»: апошні быў завараны ў лютым 2016-га. Новыя дамы будуюцца ўжо без смеццеправодаў, з кантэйнерамі для раздзельнага збору адкідаў у дварах. Абласны кіраўнік ЖКГ таксама выказаўся пра патрэбу дыфірэнцыяваных тарыфаў: чалавек, які сартуе смецце, мае плаціць за яго вываз менш.[/vc_column_text][vc_single_image image=”218876″ img_size=”large”][vc_column_text]На прадпрыемстве будуць працаваць 12 чалавек, якія будуць займацца толькі сарціроўкай смецця: папера будзе адпраўляцца ў Слонім ды Магілёў, шкло ў Баранавічы і г.д.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/fFGvvZ1Mabk”][vc_column_text]Агульны кошт праекта склаў блізка аднаго мільёна еўра, з іх 779 тысяч пайшло на будынак ды абсталяванне, рэшта – на запасныя дэталі, навучанне персаналу, аказанне дапаможных паслугаў і інш. Сваю працу прадпрыемства пачне 1 ліпеня.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў