Як пачыналася новая палітычная эра ў Беларусі?


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=WVcCd1fw_9M”][vc_column_text]Глядзець выданне гістарычнай праграмы «Сведкі» цалкам[/vc_column_text][vc_column_text] У менскім касцёле Святога Сымона і Святой Алены ці Чырвоным касцёле ў камуністычную пару месціўся дом кіно. Тут паказвалі фільмы якія не ішлі на шырокіх экранах. Часта гэта былі фільмы сумнеўнага і далёкага ад хрысціянскіх ідэяў зместу.

Тут жа ладзілі банкеты беларускія кінематаграфісты і ў кіназале адбываліся іхныя з’езды. А драматычныя падзеі, якія разгортваліся ў гэтае залі 19 кастрычніка 1988 году, вызначылі цэлы шэраг падзеяў найноўшае Беларусі. Альбо нават усю гэтую гісторыю.

Як Мартыралог Беларусі і БНФ быў створаны ў Чырвоным касцёле

Менавіта тут былі ўтвораныя беларускае грамадскае гісторыка-асветніцкае таварыства памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралог Беларусі» і аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» (БНФ). Беларусы скарыстоўвалі свой шанец, які давала ім гісторыя.

Узгадвае сведка тых падзеяў – паэтэса Галіна Дубянецкая – дачка найбольш актыўнага распрацоўшчыка ідэі Мартыралогу Беларусі і Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне», выдаўца і перакладчыка Міхаіла Дубянецкага. Ён жа і старшыняваў на тым устаноўчым сходзе грамадскасці. Чаму менавіта ён? Як ствараўся «Мартыралог Беларусі» і «БНФ»? Глядзіце ў новым выпуску праграмы «Сведкі»[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў