Як пачыналася акупацыя Крыму. Першыя відэа з яшчэ «невядомымі людзьмі са зброяй» (+ рэпартаж «Белсату»)

video

Два гады таму расейскія ўзброены сілы ўзялі пад кантроль стратэгічныя абʼекты ў Крыме: аэрапорты, будынкі адміністрацыі, узялі ў аблогу вайсковыя часткі.

Першыя «зялёныя чалавечкі», якіх зафіксавалі тэлекамеры, зяʼвіліся ў ваколіцах крымскіх аэрапортаў.

https://www.youtube.com/watch?v=7w60f_ToRao

Узброеныя людзі ў вайсковай форме без апазнавальных нашывак з аўтаматамі Калашнікава казалі, што патрулююць аэрапорты Крыму, каб «не дапусціць фашызму». Яны прыехалі на грузавых машынах без нумароў. «Невядомыя жаўнеры» патрулявалі перыметры будынкаў, аднак у пасажырскія залі напачатку не заходзілі.

Карэспандэнты Белсату наведалі Крым у час калі адбывалася расейская анэксія паўвостраву, яны на свае вочы пабачылі і зафіксавалі драматычныя падзеі.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары