«Як наконт вярнуць права піць у грамадскіх месцах?»


«Белсат» сабраў рэакцыю беларусаў на адмену абмежавання прадаваць алкаголь у Менску пасля 22-й.

Не дзіўна, што карыстальнікі байнэту звязваюць «алкагалізацыю» з няпростай сітуацыяй у эканоміцы перад выбарамі.

[vc_single_image image=”368242″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”368243″ img_size=”large”]

Ды і каб не думалі пра такія важныя моманты, як сярэдні заробак.

[vc_single_image image=”368244″ img_size=”large”]

 

АГЛ понял, что на трезвую голову за него не проголосуют

Posted by Dmitry Antonczyk on 26 августа 2015 г.

Хоць так мяркуюць далёка не ўсе.

[vc_single_image image=”368245″ img_size=”large”]

Ёсць версія, што ўлады могуць пайсці і далей, калі курс рубля працягне падаць.

 

А завтра – легализуют марихуану и однополые браки!

Posted by Siarhei Hudzilin on 26 августа 2015 г.

 

А слабо вернуть право пить в общественных местах?

Posted by Serge Chaly on 26 августа 2015 г.

Праўда тады такія вось сцэны стануць не рэдкасцю. Так адпачывалі некаторыя беларусы ў зоне гасціннасці падчас хакейнага чэмпіянату.

Ёсць і больш радыкальныя прапановы.

 

А заўтра адменяць дыкрэт нумар адзін, і дазволяць бухаць на працы, бо ўся роўна рабіць там няма чаго.

Posted by Viktar Kontar on 26 августа 2015 г.

Якая метафара

 

В Беларуси выпустили последнего политзаключенного – Зелёного Змия.

Posted by Siarhei Hudzilin on 26 августа 2015 г.

Абмежаванне пратрымалася 72 дні.

 

Лічба дня – 72. Столькі дзён пратрымалася ў Мінску забарона на гандаль алкаголем пасля 22.00.”По информации ГУВД Минго…

Posted by Rtm Aleś Pilecki on 26 августа 2015 г.

Але могуць узнікнуць іншыя.

Па даручэнні намесніка старшыні Менгарвыканкаму Андрэя Дамарацкага, у Менску адміністрацыі раёнаў прымаюць рашэнне па адмене абмежаванняў наконт рэалізацыі алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва, паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг Менгарвыканкаму.

«Учора ўжо тры раёны – Заводскі, Партызанскі і Першамайскі – адмянілі абмежаванні. Сёння ўсе раёны прадставяць мне такія рашэнні, – каментуе начальнік упраўлення гандлю і паслуг Менгарвыканкаму Ніна Емяльянава. – Таму з сённяшняга дня ўсе крамы будуць рэалізоўваць алкагольную прадукцыю на працягу ўсяго рэжыму працы».

Гэта значыць, калі крама працуе да 23.00 або 2.00, то продаж дазволены да самага закрыцця. Гэта ж тычацца ранішняй рэалізацыі: з таго моманту, калі гандлёвая кропка адкрываецца, яна мае права прадаваць алкаголь. Аналагічная забарона адменена ў Гомлі.

Нагадаем, што раней продаж алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў крамах сталіцы абмежавалі з 22.00 да 9.00. Абмежаванне пратрымалася два месяцы і дзесяць дзён.

belsat.eu

Стужка навінаў