Як на расейскім тэлебачанні заклікалі выкарыстоўваць беларускую мову


Не так даўно беларуская мова стала тэмаю для жартаў у расейскім шоу «Comedy Сlub».

«У XVIII стагоддзі ўся Расея ведала французскую мову, у 1822 – на! – вайна з французамі, – сказаў удзельнік забаўляльнай праграмы Павел Воля. – Пазней моднай стала нямецкая мова, усе вучылі нямецкую – і была вайна з немцамі. Цяпер мы ўсе ведаем англійскую. Яе вучыць не трэба – яны (англійскамоўныя – рэд.) далёка, ад іх нічога акрамя санкцый не дачакаешся».

Паводле вядоўцы, варта вучыць мовы суседзяў Расеі па Мытным звязе – беларусаў, казахаў і армянаў. «У іх цудоўныя мовы, давайце вучыць іхныя мовы», – заахвочваў Павел Воля, забыўшыся, што перад гэтым вывеў сувязь паміж вывучэннем моваў у Расеі ды войнамі.

Больш чытайце ў аўтарскім праекце Віктара Шукеловіча «Шуканні».

Стужка навінаў