Як маці без далоняў і бацька на вазку выхоўваюць малое дзіця


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGaWtwVXdpUGlUSGslMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Рэпарцёры «Белсату» правялі дзень з сям’ёю Бахураў, у якой хацелі забраць доўгачаканае немаўля.

Сям’я Бахураў – вядомая не толькі ў Івацэвічах, але і на ўсю Беларусь. Летась у жніўні, калі ў Ганны і ейнага мужа нарадзіўся доўгачаканы сын Косця, яго хацелі забраць: маўляў, бацькі не дадуць рады з выхаваннем. Гісторыя разляцелася па СМІ, адзін з артыкулаў перадрукаваў нават афіцыйны сайт Беларускай праваслаўнай царквы. У справу ўмяшалася сама міністр працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Марыяна Шчоткіна. Дзяржава знайшла грошы, каб прызначыць сям’і дзвюх нянь.

Як даглядаць дзіця, калі ў цябе няма далоняў, а муж перамяшчаецца на вазку? Як выглядае дзень з жыцця незвычайнай сям’і, глядзіце ў відэасюжэце з праграмы «Людскія справы».

Праграма «Людскія справы» выходзіць на «Белсаце» шточацвер а 19:00.

Глядзець выданне праграмы цалкам

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў